Сморгонь.org | Наш город | Погода | Расписание поездов | Карты | Фото | Форумы | ЧАТ | Почта | Гороскоп
Сегодня 11 октября 2008

Сьцяг у гонар Эдуарда Сташкевіча ў Смаргоні (ФОТА)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 20 марта 2008     
Актывісты Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ працягваюць доўгатэрміновы маратон па вывешваньні нацыянальных сьцягоў у розных раёнах свайго гораду.
Гэтак 19 сакавіка чарговы бел-чырвона-белы штандарт зьявіўся над дахам аднаго з жылых будынкаў у гонар удзельніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 гг Эдуарда Сташкевіча.
Сьцяг быў вывешаны ўначы і працягваў вісець увесь наступны дзень.





















































Даведка www.slounik.org:

Сташкевіч Эдуард (28.03.1928, в. Дэгісі Смаргонскага р-ну Гарадзенскай вобл. - памёр 19.03.1974, пахаваны ў Солах), удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле). Пасьля заканчэньня Сольскай сямігодкі прадоўжыў навучаньне ў Смаргонскай сярэдняй школе. У пачатку 1950, калі быў вучнем 10 клясы, арыштаваны, а летам таго ж году за прыналежнасьць да мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня ў канцлягерох. Пакараньне адбываў разам зь іншымі ўдзельнікамі падпольля З.Ахрамовічам і К.Іваноўскім пераважна ў Сьвярдлоўскай вобл. на лесапавале і будаўнічых работах. Вярнуўся на Бацькаўшчынў з падарваным здароўем у 1956. Спачатку працаваў у Смаргонскай машынна-трактарнай станцыі, а пасьля заканчэньня Полацкага сельгастэхнікуму быў загадчыкам сельгасучастку ў Солах. Памёр на 46-м годзе жыцьця.

А за некалькі дзён да гэтага, да "Дня Канстытуцыі" у Смаргоні актывісты Моладзі БНФ правялі акцыю пад назваю "Паважайце БЕЛАРУСКУЮ Канстытуцыю". У такіх афіцыйных будынках, як суд, пракуратура, міліцыя, аддзел па справах непаўнагадовых і інш. з'явіліся ўлёткі з адпаведным надпісам.

версия для печати | прочтено 927 раз(а)


Рейтинг: Рейтинг статьи: Хорошо (голосов: 4)
Ваша оценка:


Читайте также:
09.04.2008 Крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні (+фота)
23.03.2008 «Пятля на шыі самасьвядомасьці» - акцыя да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага (ФОТА)
22.02.2008 Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)
16.02.2008 Акцыя Салідарнасьці 16 у Смаргоні (фота)
05.02.2008 Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (ФОТА)
02.02.2008 170-я ўгодкі Каліноўскага!!! (фота)
17.01.2008 Моладзь праводзіць акцыі салідарнасьці ў рэгіёнах (Фота)
16.01.2008 История, Культура, ОО
17.11.2007 BaSmA - 1 декабря 2007 года концерт в ГДК(Сморгонь), Презентация программы "Чёрная быль".
12.08.2007 Сморгонский агрегатный завод планирует выпустить в 2008 году 2 тыс. садоводческих тракторов
06.08.2007 Поражение в Сморгони не помешало футболистам БАТЭ сохранить лидерство в чемпионате Беларуси
30.07.2007 В Сморгонском районе раскрыто двойное убийство, совершенное более 6 лет назад