Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг
Сегодня 21 ноября 2008

Крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага ў Смаргоні (+фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 9 апреля 2008 | Комментарии (0)    
У Смаргоні актывісты Моладзі БНФ ўсталявалі крыж і камень у гонар Расьціслава Лапіцкага, палымянага беларускага патрыёта, жыхара Смаргоншчыны.

«Пятля на шыі самасьвядомасьці» - акцыя да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага (ФОТА)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 23 марта 2008 | Комментарии (0)    
Актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні правялі акцыю да гадавіны сьмерці Кастуся Каліноўскага. У горадзе на дрэвах зьявіліся імправізаваныя шыбеніцы з надпісам "Пятля на шыі самасьвядомасьці. 22 сакавіка быў павешаны Кастусь Каліноўскі". Людзі змаглі ўбачыць "шыбеніцы" ў гарадзкім парку, ля чыгуначнага прыпынку, ля адной са школаў горада.

Сьцяг у гонар Эдуарда Сташкевіча ў Смаргоні (ФОТА)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 20 марта 2008 | Комментарии (0)    
Актывісты Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ працягваюць доўгатэрміновы маратон па вывешваньні нацыянальных сьцягоў у розных раёнах свайго гораду.
Гэтак 19 сакавіка чарговы бел-чырвона-белы штандарт зьявіўся над дахам аднаго з жылых будынкаў у гонар удзельніка антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 гг Эдуарда Сташкевіча.

Міжнародны дзень Роднай мовы адсьвяткавалі ў Смаргоні (+фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 22 февраля 2008 | Комментарии (0)    
21 лютага з нагоды Міжнароднага дня Роднай мовы актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні павіншавалі жыхароў гораду з гэтым сьвятам вывешваньнем бел-чырвона-белага сьцягу і распаўсюдам улётак з наступнымі пажаданьнямі:
"Зычым Вам хутчэй адчуць подых самасьвядомасьці і ўбачыць у сабе БЕЛАРУСАЎ!"