Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг
Сегодня 21 ноября 2008

Аляксандр Казулін наведаў Смаргонь

Городские новости | sarabanda | 6 марта 2006     
“Халадэча ў вас тут аднак. Нягледзячы на танны газ ”, - апранаючы паўгадзіны таму скінуты плашч, дзівіўся Аляксандр Казулін. У актавай зале Райспажыўтаварыства, дзе 4 сакавіка адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты РБ з выбаршчыкамі, насамрэч было няцёпла, хаця людзей сабралася больш за тую колькасць, на якую разлічана памяшканне.
Аляксандр Уладзіслалавіч пад’ехаў да будынка Райспажыўтаварыства а 11-й гадзіне са сваім прэс-сакратаром Нінай Шыдлоўскай. Іх суправаджала Ірына Вештард, афіцыйны прадстаўнік кандыдата ў Смаргоні. На пачатку сустрэчы быў паказаны запіс першага тэлевыступлення А. Казуліна, пасля якога спадар Касакоўскі, старшыня раённай выбарчай камісіі, ўзяў на сябе абавязкі вядучага, у якія ўваходзіла перыядычнае трасенне перад аўдыторыяй Выбарчым кодэксам і нясмелыя патрабаванні цішыні.
За амаль трохгадзіннае выступленне Аляксандр Казулін распавёў аб апошніх падзеях, якія адбыліся 2 сакавіка ў Менску, перасказаў выключаныя з тэлеэфіру 22 лютага фрагменты выступлення, адказаў на пытанні выбаршчыкаў, якія ўяўлялі сабой даволі палярную публіку: дырэктары школ, работнікі райвыканкама, супрацоўнікі КДБ у штацкім, міліцыя, якой не цярпелася адзначыць прафесійнае свята… З другога боку – актывісты мясцовай апазіцыі, яе прыхільнікі і тыя, каго наўпрост усё “дастала”. Было нямала і ўтоеных прыхільнікаў: “Прабачце, а вы пра нас запісваеце?”, - спыталіся мужчыны, якія сядзелі побач і шапталі адзін аднаму крамольныя рэчы пра ўладу, не рашаючыся задаць пытанне А.Казуліну, каб не “свяціцца”.
Кандыдат у прэзідэнты нагадаў аб становішчы Беларусі да 1994 года, заўважыў, што А. Мілінкевіч за 2 тыдні меў у Еўропе больш дзелавых сустрэч на вышэйшым узроўні, чым дзеючы прэзідэнт за 12 год улады. Акрамя таго, Казулін пракаментаваў некаторыя выпады ў ягоны адрас з боку ўрада ("Вы посмотрите, какая наглядная агитация - на лощеной западной бумаге, портреты, лозунги, это огромных денег сегодня стоит. А они же оба - безработные", "Я нашел Козулина на помойке" (с) А.Л. ).
Кандыдату было зададзена шмат пытанняў ад выбаршчыкаў. Больш за ўсіх падрыхтаваліся да гэтай часткі мерапрыемства настаўнікі і дырэктары школ. Спадар Вярсоцкі (д-р СШ №1), напрыклад, заўзята адстойваў правы Галіны Жураўковай, былога кіраўніка справамі прэзідэнта, што “пазычыла” з дзяржаўнай скарбонкі больш за 3 мільёны долараў. “Ана вернула эци дзеньги. Ана сидзела в цюрме, - абараняў чыноўніцу дырэктар. - А насчот БГУ, так в свинарник прыятнее была зайци, чэм к вам в главный корпус” . На што сярод гараджан таксама знайшоўся адказ: “А да вас, у першую школу, прыемна заходзіць?”
Сярод выбаршчыкаў сабралася і шмат прыхільнікаў Аляксандра Казуліна, якія пажадалі кандыдату перамогі і выказалі сваю падтрымку. Адразу ж пасля выступлення натоўп хлынуў за аўтографамі да кандыдата, якога ўжо чакала Ліда.

P.S. Танны газ не дапамог, тэмпература +38,1…

версия для печати | прочтено 1522 раз(а)


Рейтинг: еще никто не голосовал
Ваша оценка:


Читайте также:
17.03.2006 Актывіста са Смаргоні засудзілі на 5 сутак арышту
10.03.2006 Канцэрт для кітайскіх балванчыкаў
27.02.2006 Агляд спартыўных навінаў
27.02.2006 Загінуў на пажары
15.02.2006 Музыкі-алімпійцы
15.02.2006 Славянская баскетбольная ліга
15.02.2006 Чэмпіянат дзіцячай баскетбольнай лігі
04.02.2006 У Смаргоні ліквідавалі апошнія дэмакратычныя структуры
02.02.2006 Сегодня Сморгонь выбирала делегатов на 3-е Всебелорусское собрание
29.01.2006 Смаргонцаў чакаюць калектыўныя прагляды відэафільмаў з цыклю "Навейшая гісторыя"
20.01.2006 Мороз не мешает Александру Милинкевичу встречаться с людьми
20.01.2006 Крещение.