Я вандраваў па Смаргоні гэтымі днямі. Зорка тэлеэфіру, народная артыстка Беларусі ды колішняя кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў спадарыня Зінаіда Бандарэнка пачынала тут сваю перадвыбарчую кампанію пазалетась, акурат на 500-ты юбілей гораду. Але ейныя тагачасныя назіраньні, як і мае сёньняшнія сьвежыя ўражаньні, падобныя: ніякага другога нараджэньня Смаргоні ды смаргонцаў, пра што пасьля добраўпарадкаваньня цэнтральных вуліцаў урачыста абвясьціла вэртыкальная раёнка “Сьветлы шлях”, не назіралася.

Рыгор Барадулін афіцыйна вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Як паведаміў "Белорусским новостям" кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні Уладзімір Някляеў, усе неабходныя дзеля гэтага дакументы былі накіраваныя ў Шведскую акадэмію літаратуры на мінулым тыдні. Кандыдатурныя заяўкі гэтая ўстанова прымае да першага лютага.