У Смаргоні адбылася сустрэча з заснавальнікам "Маладога Фронту" і "Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі" (БХД), Павалам Севярынцам. Пад-час сяброўскай сустрэчы з лідэрамі Смаргонскай Моладзі БНФ, Павал распавядаў аб мэтах існаваньня БХД, бліжэйшых і доўгатэрміновых плянах. Павал Севярынец і Смаргонскай Моладзь БНФ дамовіліся аб узаемным супрацоўніцтве і сяброўстве. Сустрэча доўжыдася каля дзьвух гадзін. Пад-час прыбываньня ў Смаргоні Павал паспеў наведаць касьцёл, які па яго словах пакінуў у яго сэрцы вельмі цёплыя пачуцьці.
