Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг
Сегодня 7 января 2009

Праект “Успамін пра Дабраўляны”

Новости Беларуси | podzemka.org | 17 ноября 2008     
Праект “Успамін пра Дабраўляны” прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння Казіміра Бахматовіча. Гэта - вяртанне з забыцця імя беларускага графіка першай паловы ХІХ стагоддзя, а разам з ім- малой радзімы мастака. Мэта праекту – папулярызацыя нацыянальнай культурна-гістарычнай спадчыны, выхаванне патрыятычных пачуццяў беларусаў, далучэнне творчай моладзі да вырашэння сацыяльна-значных тэм мастацтва.

Арганізатарамі сумеснага праекту выступілі Беларускі саюз мастакоў і Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. У праекце ўзялі ўдзел мастакі: Мікалай Аўчыннікаў, Рыгор Мяжуеў, Вячаслаў Паўлавец, Уладзімір Рынкевіч, Яўген Шатохін, а таксама сябры маладзёжнага творчага аб’яднання “Прасвет”. Кіраўнік праекту – У.Рынкевіч, арганізацыйныя пытанні паспяхова вырашала дырэктар Лылойцінскага ЦДК Галіна Флікоп. Інфармацыйную і арганізацыйна-тэхнічную падтрымку аказалі рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і аддзел культуры Смаргонскага райвыканкама.

Цэнтральнай падзеяй праекту з’явіўся пленэр на малой радзіме мастака ў вёсцы Дабраўляны, што на Смаргоншчыне (14-20 ліпеня 2008 года). Тут адбылася першая імправізаваная выстава эцюдаў для жыхароў вёскі. Выстава па выніках пленэру праходзіла на працягу наступных двух месяцаў ў Смаргонскім раённым доме культуры.

Выніковым мерапрыемствам праекту з’яўляюцца выстава-прэзентацыя “Успамін пра Дабраўляны” ў галерэі “Універсітэт культуры” з удзелам мастакоў і мастацтвазнаўцаў (20 лістапада 2008 года). Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы – гэта пераасэнсаваныя, па-мастацку ўвасобленыя ўражанні ад сутыкнення з творчай спадчынай выдатнага беларускага мініяцюрыста і тымі цудоўнымі мясцінамі, дзе некалі была не толькі перадавая гаспадарка, але і нацыянальны навуковы і культурны асяродак.

Прэзентацыя выставы адбудзецца 20 лістапада а 17-й гадзіне.

Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі).
Мы працуем: 11.00 – 19.00, выхадныя: нядзеля, панядзелак, тэл.: 227-26-12

версия для печати | прочтено 434 раз(а)


Рейтинг: еще никто не голосовал
Ваша оценка:


Читайте также:
20.12.2008 Госкомиссия выбрала для строительства белорусской АЭС Островецкую площадку
16.09.2008 БАНК ПРИГЛАШАЕТ НА РАБОТУ
24.07.2008 Алеся Каліту і Зьмітра Бяляева сёньня забралі ў войска
20.07.2008 Белорусскую среднюю школу возвращают в Советский Союз
23.06.2008 Увосень Аляксандр Мілінкевіч пачне кампанію супраць будаўніцтва АЭС
19.06.2008 Глава Нацкомиссии: Накануне парламентских выборов начинаются спекуляции на тему строительства АЭС
18.06.2008 Министерство культуры отклонило "бел-чырвона-белы" флаг
04.06.2008 Заключения по трем площадкам возможного размещения АЭС переданы в Администрацию президента
09.05.2008 "НЕ Чарнобылю ХХІ стагодзьдзя!!!"
18.11.2007 Умер хоровой дирижер Виктор Ровдо
27.04.2007 В Беларуси начинают войну с «тарелками»?