Тры новых часткі флэш-сэрыялу праекту “Мультклюб” зьявіліся ў інтэрнэце. Аўтары папярэджваюць: усе супадзеньні выпадковы.Пасьля амаль паўгадавога перапынку карыстальнікі інтэрнэту зноў могуць глядзець чарговыя сэрыі “Мультклюбу”. Прэзэнтаваныя адразу тры сэрыі: 29, 30 і 31-ая. Па-ранейшаму, галоўны герой – гэта мульцяшка з вусамі і лысінай. Толькі за той час, пакуль яго не маглі бачыць гледачы, ён крыху пастарэў, жывот вырас, а нос павялічыўся да неверагодных памераў. Астатнія ж героі амаль не зьмяніліся.
У жніўні мінулага году рэспубліканская пракуратура распачала крымінальную справу па факце распаўсюду ў інтэрнэце флэш-сэрыялу “Мультклюб”. Аўтару беларускіх сатырычных мультфільмаў на палітычныя тэмы Алегу Мінічу пагражала пазбаўленьне волі тэрмінам да 5 гадоў. Аніматар быў вымушаны пакінуць Беларусь і выехаць за мяжу. Мініч паабяцаў, што запусьціць у сусьветнае павуціньне чарговыя часткі “Мультклюбу”, калі адчуе сябе ў бясьпецы.
У апошні дзень студзеня на сайце “Беларускі партызан” нарэшце зьявіўся працяг сэрыялу. Напэўна, гэта неафіцыйная прэм’ера, бо на старонцы “Мультклюбу” на момант напісаньня артыкулу новых мульцікаў яшчэ не было. Усе выстаўленыя часткі пачынаюцца са словаў: “Супадзеньне дзеючых пэрсанажаў мультфільму з рэальнымі асобамі зьяўляецца выпадковым”.
У новых сэрыях галоўны пэрсанаж зьлятае ў Нью-Ёрк, павіншуе ўсіх з Новых годам, а таксама пачуе, як іншыя мульцяшныя героі скажуць яму “Хопіць!”.
“Тo be continue…”, – гэтымі словамі завяршаецца 31-ая частка
Спасылкі:
Новыя сэрыі мультфільмаў на сайце “Беларускі партызан”:
