Як сёньня стала вядома, старшыню Смаргонскай суполкі Моладзі БНФ тэрмінова забіраюць у войска. Сам старшыня лічыць, што гэта нішто іншае, як палітычны прызыў, бо яшчэ месяц таму ў ваенкамаце яму паведамілі, што ніводны камандзір частак не жадае браць "такіх" да сябе. Толькі ў тым выпадку, калі пойдзе загад зьверху, яго забяруць. Напэўна гэты загад паступіў...
