Сморгонь.org | О городе | Карта | Погода | Расписание поездов | Фото | Форумы | Чат | Почта | Хостинг
Сегодня 7 января 2009

Моладзь праводзіць акцыі салідарнасьці ў рэгіёнах (Фота)

Городские новости | moladz.pbnf.org | 17 января 2008 | Комментарии (2)    
Смаргоньскія актывісты Моладзі БНФ адзначылі Дзень Салідарнасьці з палітвязьнямі, рэпрэсаванымі ды іх сем'ямі. Напярэдадні, 15 студзеня, на даху шматпавярховіка быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Нацыянальны сымбаль Беларусі пратрымаўся да дзьвюх гадзінаў наступнага дня, прыцягваючы ўвагу й выклікаючы зацікаўленасьць у мінакоў.
Неўзабаве супрацоўнікі ЖКГ зьнялі сьцяг, але, да ўсеагульнага зьдзіўленьня, не парвалі й ня зьмялі яго, а распраўленым панесьлі праз двары й стадыён, мінуючы сьметніцы, у невядомым накірунку.
Актывістамі Моладзі БНФ г.Смаргоні ў цэнтры горада каля касьцёла былі выстаўленыя партрэты палітвязьняў ды зьніклых грамадзка-палітычных дзеячоў Беларусі. Партрэты прастаялі пэўны час, пакуль іх не забралі супрацоўнікі міліцыі.